Фэст-кірмаш

17 лістапада ў аг. Шчыткавічы Старадарожскага раёна ў рамках 2018 году, аб’яўленага ў Беларусі годам малой радзімы, пры падтрымцы Старадарожскага райвыканкама і па ініцыятыве настаяцеля Прыхода святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміана святара Аляксандра Понтуса прайшоў фэст-кірмаш пад назвай “Мая вёска: даўніна і сучаснасць”.

Урачыстасць была прымеркавана да прастольнага свята — ушанавання памяці святых Касмы і Даміана, у гонар якіх асвечаны храм у аг. Шчыткавічы.

Мэта правядзення свята — аб’яднанне жыхароў вёсак прыхода наўкол Храма, стварэнне магчымасці бліжэй з імі пазнаёміцца, а для прыхаджан — згуртаванне ў сумеснай працы па рэалізацыі цікавых праектаў.
Свята пачалося ўранку з Бажэственнай Літургіі, а пасля яе заканчэння працягвалася ў Шчыткавіцкім Доме культуры, дзе гаспадыні пачаставалі ўсіх смачнай кашай, прыгатаванай у сапраўднай рускай печы. У фае гучалі скрыпка і флейта — прыемная класічная музыка ў выкананні настаўнікаў Старадарожскай школы мастацтваў. Кіраўніцтва дома культуры арганізавала выставу музейных экспанатаў — старажытных прылад для працы, пабытовых рэчаў, цацак. У канцэрце, які адбыўся напрыканцы свята, выступілі госці з Мінска — сярэднявечныя рыцары — абаронцы нашай зямлі ад іншаземных захопнікаў у далёкім мінулым, а з сучаснасці — мясцовыя артысты: спевакі і паэты з райцэнтра.

Престольный праздник

             14 октября 2018 года в Храме святых бессребренников и чудотворцев Космы и Дамиана аг. Щитковичи состоялся престольный праздник. Божественную литургию возглавил протоиерей Александр Пигаль — настоятель Прихода Храма святого великомученика Георгия Победоносца. Отцу Александру сослужили: иерей Александр Понтус — настоятель храма, а также иерей Владимир Сторчак и иерей Олег Филиппович. В сугубую ектению были включены молитвенные прошения о сохранении единства Православия. После сугубой ектении была вознесена молитва о мире на Украине.
Проповедь произнёс протоиерей Александр Пигаль. Он поздравил настоятеля и всех прихожан с праздником, поблагодарил за совместную молитву.

Фэст-кірмаш «Мая вёска: даўніна і сучаснасць»

Запрашаем нашых сяброў, землякоў у ад’ездзе, ўсіх жадаючых у суботу, 17.11.2018, у аг. Шчыткавічы (навигатор Щитковичи Стародорожского р-на Республика Беларусь) на сумеснае мерапрыемства Прыхода храма св. бяссрэбранікаў Касмы і Даміана і Аддзела культуры Старадарожскага райвыканкама: фэст-кірмаш «Мая вёска: даўніна і сучаснасць». Свята пачнецца ў 9.00 з Бажэственнай Літургіі ў Храме, затым гаспадарыні пачастуюць гасцей усялякімі прысмакамі хатняга прыгатавання з печы, а потым у глядзельнай зале сельскага ДК адбудзецца канцэртная праграма (уваход свабодны). З «даўніны» мы запрасілі сярэднявяковых рыцараў, каб паказалі гледачам, як яны баранілі і ратавалі нашу Айчыну ад іншаземных захопнікаў у далёкім мінулым. З «сучаснасці» чакаем выступлення мінскага гурта «Няміга» і нашага старадарожскага калектыва «Арэсскія вытокі»: яны парадуюць слухачоў спевамі і вершамі на нашай мілагучнай беларускай мове: мове, на якой не так даўно яшчэ размаўлялі нашы продкі і якая зараз, на вялікі жаль, гучыць вельмі рэдка. Жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве: гандаль, «горад майстроў», мастакі, народныя промыслы, атракцыёны і г.п. просім тэлефанаваць ў аргкамітэт па тэл. 8044 7286091, 8033 6623833 ці напісаць у лічку.

Фэст-кірмаш «Мая вёска: мінулае і сучаснасць»

View this post on Instagram

17 лістапада ў Шчыткавічах адбудзецца фэст-кірмаш “Мая вёска: даўніна і сучаснасць”. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве настаяцеля праваслаўнага прыхода святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміана святара Аляксандра Понтуса. Арганізатарам фэста выступае і райвыканкам. Урачыстасць прымеркавана да прастольнага свята — ушанавання памяці святых Касмы і Даміана, у гонар якіх асвячоны храм у Шчыткавічах. Праграма мерапрыемства будзе насычанай. Пачнецца яна з богаслужэння, затым удзельнікаў свята чакае пачастунак, выступленне артыстаў мастацкай самадзейнасці са Старадарожчыны, а таксама гасцей з Мінску. Запрашаюцца ўсе жадаючыя! #новостистарыедороги #маявёска #щитковичи #храмсвятыхкосмыидамиана

A post shared by НОВОСТИ СТАРОДОРОЖЧИНЫ (@novosti_starye_dorogi) on

Поломничество в минск

14.01.2018 г.  Воскресная школа Свято-Духова кафедрального собора стала частью паломнического маршрута щитковичской Воскресной школы. За чаепитием в теплой семейной атмосфере гости рассказали об особенностях работы Воскресной школы в условиях маленького населенного пункта. После чаепития для ребят была проведена экскурсия по собору. Получив благословение духовника нашей школы, гости отправились по дальнейшему маршруту.

Как представляется, общение между Воскресными школами не только полезно, но и совершенно необходимо. Если школа находится в изоляции, она многое теряет. Взаимное общение обогащает опытом не только учащихся, но и педагогов. Воскресная школа Свято-Духова кафедрального собора рада принять гостей из других православных Воскресных школ, мы открыты для братского общения и профессионального обмена опытом!

Наша поездка в Солигорск (Щитковичи)