Фэст-кірмаш

17 лістапада ў аг. Шчыткавічы Старадарожскага раёна ў рамках 2018 году, аб’яўленага ў Беларусі годам малой радзімы, пры падтрымцы Старадарожскага райвыканкама і па ініцыятыве настаяцеля Прыхода святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміана святара Аляксандра Понтуса прайшоў фэст-кірмаш пад назвай “Мая вёска: даўніна і сучаснасць”.

Урачыстасць была прымеркавана да прастольнага свята — ушанавання памяці святых Касмы і Даміана, у гонар якіх асвечаны храм у аг. Шчыткавічы.

Мэта правядзення свята — аб’яднанне жыхароў вёсак прыхода наўкол Храма, стварэнне магчымасці бліжэй з імі пазнаёміцца, а для прыхаджан — згуртаванне ў сумеснай працы па рэалізацыі цікавых праектаў.
Свята пачалося ўранку з Бажэственнай Літургіі, а пасля яе заканчэння працягвалася ў Шчыткавіцкім Доме культуры, дзе гаспадыні пачаставалі ўсіх смачнай кашай, прыгатаванай у сапраўднай рускай печы. У фае гучалі скрыпка і флейта — прыемная класічная музыка ў выкананні настаўнікаў Старадарожскай школы мастацтваў. Кіраўніцтва дома культуры арганізавала выставу музейных экспанатаў — старажытных прылад для працы, пабытовых рэчаў, цацак. У канцэрце, які адбыўся напрыканцы свята, выступілі госці з Мінска — сярэднявечныя рыцары — абаронцы нашай зямлі ад іншаземных захопнікаў у далёкім мінулым, а з сучаснасці — мясцовыя артысты: спевакі і паэты з райцэнтра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *