Фэст-кірмаш «Мая вёска: даўніна і сучаснасць»

Запрашаем нашых сяброў, землякоў у ад’ездзе, ўсіх жадаючых у суботу, 17.11.2018, у аг. Шчыткавічы (навигатор Щитковичи Стародорожского р-на Республика Беларусь) на сумеснае мерапрыемства Прыхода храма св. бяссрэбранікаў Касмы і Даміана і Аддзела культуры Старадарожскага райвыканкама: фэст-кірмаш «Мая вёска: даўніна і сучаснасць». Свята пачнецца ў 9.00 з Бажэственнай Літургіі ў Храме, затым гаспадарыні пачастуюць гасцей усялякімі прысмакамі хатняга прыгатавання з печы, а потым у глядзельнай зале сельскага ДК адбудзецца канцэртная праграма (уваход свабодны). З «даўніны» мы запрасілі сярэднявяковых рыцараў, каб паказалі гледачам, як яны баранілі і ратавалі нашу Айчыну ад іншаземных захопнікаў у далёкім мінулым. З «сучаснасці» чакаем выступлення мінскага гурта «Няміга» і нашага старадарожскага калектыва «Арэсскія вытокі»: яны парадуюць слухачоў спевамі і вершамі на нашай мілагучнай беларускай мове: мове, на якой не так даўно яшчэ размаўлялі нашы продкі і якая зараз, на вялікі жаль, гучыць вельмі рэдка. Жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве: гандаль, «горад майстроў», мастакі, народныя промыслы, атракцыёны і г.п. просім тэлефанаваць ў аргкамітэт па тэл. 8044 7286091, 8033 6623833 ці напісаць у лічку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *